Зміцер Вайцюшкевіч Калядны вальс
Традыцыйная калядная прэм'ера.Музыка Змітра Вайцюшкевіча,словы Уладзіміра Някляева,анімацыя Аляксандра Канафальская КАЛЯДНЫ ВАЛЬС Навагоднія сёння з табой мы надзенем абновы, На ялінцы агеньчык запалім, як зорку ў начы, І пра тое, пра што ты маўчала, хаваючы словы, Я цябе папрашу: не маўчы, не маўчы, не маўчы. У калядную ноч самы час нам прызнацца ў каханні, Напісаць на сняжынках калядных жаданняў лісты, Што растаяць на вуснах у нас – i пра нашы жаданні Будзеш ведаць са мной толькі ты, толькі ты, толькі ты. А калі загарыцца ў нябёсах святло залатое, І вясёлкай зайграюць ягоныя промні ў вакне, Дзве сняжынкі зляцяць на ялінку – і збудзецца тое, Што табе пажадаў я, і што пажадала ты мне. ПРЫПЕЎ: Гадоў няспынны карагод За кругам круг імкліва, Сто год нам жыць, і дзвесце год, Каб толькі жыць шчасліва. Хай наша доля любіць нас І, як дзяцей, цалуе, І кружыць нас калядны вальс, І з намі Бог танцуе.